Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2022, 09:00

Лукашэнка: палітычныя адносіны Беларусі і Батсваны не маюць перашкод для плённага развіцця

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Батсваны Макветсі Масісі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што палітычныя адносіны паміж нашымі краінамі не маюць перашкод для плённага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы надаём важнае значэнне гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і гатовы працаваць над узаемавыгаднымі праектамі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, энергетыцы, ахове здароўя і адукацыі".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што актывізацыя партнёрства на ўсіх узроўнях у сферах узаемнай зацікаўленасці будзе садзейнічаць дабрабыту абодвух народаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Макветсі Масісі добрага здароўя і поспехаў, а жыхарам Батсваны - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі