Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2016, 18:50

Лукашэнка: палітычны дыялог паміж Беларуссю і Турцыяй вызначаецца атмасферай дружбы і ўзаемаразумення

11 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Палітычны дыялог паміж Беларуссю і Турцыяй вызначаецца атмасферай дружбы і ўзаемаразумення. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыемна адзначыць, што палітычны дыялог паміж нашымі краінамі вызначаецца атмасферай дружбы і ўзаемаразумення, адсутнасцю якіх-небудзь праблемных пытанняў", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што першы візіт Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь з'яўляецца гістарычна значным для абедзвюх краін. "Сёння мы на сустрэчы ў вузкім складзе ўжо абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, закранулі вострыя сусветныя і рэгіянальныя праблемы", - адзначыў ён.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, бакі ўзаемна зацікаўлены ў дынамічным развіцці міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей, удасканаленні дзеючых і стварэнні новых механізмаў эканамічнага, навуковага і культурнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў Рэджэпу Таіпу Эрдагану за візіт і ўвагу да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі