ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Малавоблачна -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2021, 14:03

Лукашэнка: Палессе - гэта соль беларускай нацыі

27 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Палессе - гэта соль беларускай нацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу ААТ "Беларуськалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце маё стаўленне да палешукоў: Палессе - гэта соль беларускай нацыі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У мяне заўсёды была мара: прыкласці максімум намаганняў для адраджэння нашага Палесся. Мне заўсёды хацелася нешта для палешукоў зрабіць добрае".

У прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў Жыткавічы, назваўшы горад цудоўным непрамысловым раённым цэнтрам. "Ён мяне здзівіў, - заявіў Прэзідэнт. - А Тураў? Гэта наогул жамчужына Беларусі".

Паводле яго слоў, раней Петрыкаў не дацягваў да гэтых населеных пунктаў. Але цяпер горад прыведзены ў парадак, а будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу дало магчымасць стварыць паўтары тысячы працоўных месцаў. "Задума была такой, каб развіць Прыпяць, гэты Палескі край. І вось гэта жамчужына, якую мы будавалі каля 10 гадоў, якраз укладваецца ў тую задуму. Але гэта не канец, мы будзем прадаўжаць працаваць і далей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі