Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 снежня 2022, 12:12

Лукашэнка: пакуль супраць нас не ўвялі санкцыі, расіяне і не ведалі, на што здольныя беларусы

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да ўвядзення санкцый супраць Беларусі і Расіі расіяне і не ведалі, на што здольныя беларусы і наколькі Беларусь высокатэхналагічная краіна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 снежня на нарадзе па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб рэалізацыі саюзных праграм, Прэзідэнт падкрэсліў, што дамоўленасць па іх была дасягнута адзін раз і застаецца непарушнай. Пры гэтым ні ў адной праграме няма замаху на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Таму, Раман Аляксандравіч і Мікалай Генадзьевіч (прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. - Заўвага БЕЛТА), вы з гэтага павінны зыходзіць - ні ўлева, ні ўправа", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у тым, што гэтыя праграмы як стратэгічны шлях былі неабходныя, цяпер ужо ніхто не сумняваецца: "Праграмы маюць канкрэтныя і, самае галоўнае, прыкладныя значэнні і прызначаны знізіць негатыўны эфект нелегітымных заходніх санкцый, забяспечыць развіццё ключавых сектараў эканомікі, паглыбленне прамысловай кааперацыі, рэалізацыю новых імпартазамяшчальных праектаў".

"Ну што граху таіць: пакуль нас не акунулі ў гэта дзярмо санкцыйнае, расіяне і не ведалі, на што здольныя беларусы: падумаеш, не такая гіганцкая, як Расія, і нават не такая вялікая, як Казахстан ці Іран. Што яны там умеюць. Напэўна, прадукты харчавання, бульбу ўмеюць вырошчваць і іншае. А калі грымнулі санкцыі і давялося нам і расіянам перш за ўсё шукаць выйсце з нейкіх сітуацый, яны ўбачылі, што Беларусь - гэта высокатэхналагічная краіна, яна вырабляе ўсё тое, што патрэбна сёння для жыцця. А калі і не вырабляе, то на працягу двух-трох месяцаў - паўгода можа вырабляць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Такі падыход, паводле слоў Прэзідэнта, працуе нават адносна складаных галін накшталт ваенна-прамысловага комплексу і абароннага сектара. Там намечаны праграмы, рэалізацыя якіх дасць магчымасць Беларусі заявіць аб сабе як аб вельмі эфектыўнай дзяржаве.

Урад, паводле слоў Прэзідэнта, пастаянна дакладвае яму аб праведзенай значнай рабоце па фарміраванні дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з Расіяй у развіццё гэтых стратэгічных праграм. "Я разлічваю пачуць ад вас дакладныя адказы: аб чым дамовіліся, як гэта выконваецца, якія напрамкі прабуксоўваюць. Гэта важна, каб гэта было агучана ў прысутнасці расійскай дэлегацыі. Спакойна, без крыкаў, без гвалту. Калі мы ў нечым вінаватыя, значыць, мы павінны сказаць і прызнаць, што мы вінаватыя. Калі расійскі бок недзе недапрацаваў, трэба таксама аб гэтым гаварыць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Ці вялікая верагоднасць таго, што падпісаныя пагадненні здымуць усе перашкоды на шляху нашых тавараў, а для суб'ектаў гаспадарання будуць створаны сапраўды роўныя ўмовы?" - пералічыў шэраг пытанняў кіраўнік дзяржавы.

Разам з выкананнем зацверджаных саюзных праграм Прэзідэнт адзначыў важнасць вызначэння і кола перспектыўных задач для наступнага пакета дарожных карт. "Вось выканаем мы гэтыя 28 праграм. Але гэта мы пройдзем, напэўна, толькі паўдарогі. А што далей? Таму праз гэтыя саюзныя праграмы мы павінны бачыць святло ў канцы тунэля, што будзе заўтра, паслязаўтра, праз 10-15 гадоў, - сказаў беларускі лідар. - Рашэнні, якія прымаюцца, павінны ісці ад жыцця і дыктавацца задачамі, што стаяць перад намі ў сацыяльна-гуманітарнай сферы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі