Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2020, 11:33

Лукашэнка: пакуль людзі прыходзяць да мемарыялаў і абеліскаў вайны, яны будуць абаронены ад бур і нягод

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакуль людзі прыходзяць да мемарыялаў і абеліскаў вайны, яны будуць абаронены ад бур і нягод. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 3 ліпеня - сімвалічны дзень. На яго думку, усё жыццё чалавека і тым больш дзяржавы створана з сімвалаў. "Гэта вялікі сімвалізм, які сёння мы назіраем па ўсёй краіне. Тут у гэтай тысячнай калоне разам са старымі, ветэранамі, пакаленнем пасляваенных гадоў наша моладзь. І гэта галоўны сімвал сённяшняга дня. Памятайце, пакуль мы разам са сваімі дзецьмі прыходзім да мемарыялаў і абеліскаў, Гасподзь будзе з намі, ён нас заўсёды зможа абараніць ад бур і нягод. Але як толькі мы забудзем народную сцежку да гэтых велічных месцаў у гісторыі нашай краіны, чакайце бяды", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў грамадзян, дзе б яны ні былі - у невялікай вёсцы, маленькім гарадку, абласных цэнтрах або сталіцы Беларусі, заўсёды спыняцца каля маленькіх помнікаў і велічных абеліскаў, праязджаючы міма іх. "У вёсках Боркі і Ала Магілёўскай і Гомельскай абласцей, у легендарнай Брэсцкай крэпасці, тут, у цэнтры нашай сталіцы, не забывайце прыйсці са сваімі дзеткамі і пакласці палявую кветку на гэтыя магілы. За гэта нам будзе адплачана ў гэтым жыцці. Не павінна зарасці народная сцежка. Мы сваімі дзеяннямі, учынкамі павінны даказаць, што Беларусь памятае!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі