26 лістапада, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Беларусь катэгарычна супраць нагнятання сітуацыі паміж Пакістанам і Індыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ісламабадзе на перагаворах з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра азнаёмлены з сітуацыяй у Джаму і Кашміры. Нявызначаны статус гэтай тэрыторыі ўжо даўно з'яўляецца прычынай канфлікту паміж Пакістанам і Індыяй.
"Наваз Шарыф (былы прэм'ер-міністр Пакістана. - Заўвага БЕЛТА) мне паказваў гэту тэрыторыю са свайго дома. Мы катэгарычна супраць нагнятання сітуацыі паміж суседнімі дзяржавамі. Мы вас у гэтых адносінах падтрымаем. Павінна быць мірнае вырашэнне гэтага пытання", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-