ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 11:43

Лукашэнка пагутарыў з жыхарамі Веткі і сарваў апладысменты

28 красавіка, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання горада Ветка Гомельскай вобласці цёпла пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да Прэзідэнта звярнулася адна з жанчын з такімі словамі: "Вялікі дзякуй ад шматдзетных. Я грамадзянка Украіны, і вы мне далі грамадзянства Беларусі. Я гэтым вельмі моцна ганаруся. І жыву. У мяне чацвёра дзяцей. Вялікі вам дзякуй".

"Малайчына, што чацвёра дзяцей!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Людзі, якія прыйшлі, гаварылі шмат аб важнасці міру і спакойнага жыцця для дзяцей і ўнукаў.

"Я ваяваць не хачу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Гэтыя словы людзі сустрэлі апладысментамі.

"Мы таксама не хочам! Нам патрэбны мір!" - прагучалі выкрыкі з натоўпу.

"Я заўсёды здзіўляюся, калі пачынаюць размаўляць наконт вайны. Там людзі напружаны ў Гомелі. Так, Гомельская вобласць і Брэсцкая сталі прыфрантавымі. Але гэта не значыць, што да нас нехта збіраецца з вайной ісці, - сказаў беларускі лідар. - Шалёных там хапае. Ну куды дзенешся... Вайна там ідзе. Таму вы не думайце, што я хачу разгарнуць тут нейкую вайну".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад людзей трэба толькі адно: каб кожны на сваім месцы рабіў тое, што павінен, якасна выконваў работу, пасяўная гэта або па іншых напрамках.

"Рынкі адкрыты як ніколі. Мы можам сёння яшчэ багацейшымі стаць, лепш жыць. Проста трэба сабрацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі