Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2020, 11:56

Лукашэнка: пагроза разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі ўжо стала рэальнасцю

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагроза разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі ўжо стала рэальнасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняй рэальнасцю стала пагроза разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі, у тым ліку ядзернымі, нягледзячы на тое, што 75 гадоў таму ўсе зведалі і зразумелі, што такое вайна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сутыкненні геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў падаграваюць тлеючыя і параджаюць новыя лакальныя канфлікты. Прычым прымальных універсальных рэцэптаў для іх вырашэння няма, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Відавочна, што мілітарызацыя Усходняй Еўропы і актывізацыя ваеннай дзейнасці, у тым ліку каля нашых граніц, ні да чаго добрага не вядзе. Рызыкі і выклікі ў ваеннай сферы растуць, давер паміж краінамі падрываецца, і на гэтым фоне эканамічныя, дэмаграфічныя, а таксама экалагічныя праблемы будуць абвастрацца", - перакананы Прэзідэнт. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выступае актыўным удзельнікам працэсу ўмацавання міжнароднай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі