Сцяг Аўторак, 21 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2025, 13:26

Лукашэнка падзяліўся з завадчанамі адным са сваіх прэзідэнцкіх прынцыпаў

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня ў час сустрэчы з працоўным калектывам Мінскага аўтамабільнага завода і іншых прадпрыемстваў холдынга падзяліўся адным са сваіх прэзідэнцкіх прынцыпаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перад тым, як абвінавачваць каго-небудзь у праблемах або спіхваць віну на іншага чалавека, неабходна паглядзець на сябе.

"Я заўсёды гавару: перад люстэркам стань, на сябе паглядзі. Спытай у сябе: а ты што зрабіў? А ці вінаваты там Валерый, генеральны дырэктар МАЗа? Або вінаваты Кухараў з Качанавай, або Прэзідэнт? Можа, ты вінаваты, што сям'я твая не вельмі жыве? Можа, ты недзе ў школе не вельмі вучыўся? Можа, ты, калі іншы сядзеў над канспектамі і тры ВНУ заканчваў, у гэты час піўцо пацягваў на лавачцы? Дык чаго ты патрабуеш ад некага нешта? На сябе паглядзі - мая вам парада. Непапулярна ў прэзідэнцкую кампанію, але, тым не менш, без папулізму. Заўсёды трэба паглядзець на сябе. Гэта таксама мой прынцып", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі