Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2021, 13:17

Лукашэнка падзякаваў урачам за іх работу ў няпросты час

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў урачам за іх работу ў няпросты час і за тое, што яны навучыліся спраўляцца з рознымі захворваннямі. Аб гэтым ён заявіў сёння, сустракаючыся з работнікамі Маладзечанскай ЦРБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вам дзякуй, што вы навучыліся лячыць розных людзей. Мы нічога не разумелі ў гэтым, нічога не ведалі, але цяпер мы навучыліся лячыць хворых", - падкрэсліў Прэзідэнт, закранаючы праблему пандэміі каранавіруса. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей на расслабляцца і папярэдзіў, што "гэта зараза ад нас яшчэ нікуды не дзелася". Таму важна не пагарджаць элементарнымі правіламі гігіены.

Кіраўнік дзяржавы таксама станоўча выказаўся пра работу медыкаў Маладзечанскай ЦРБ: "У Маладзечне на даволі высокім узроўні працуюць і ўрачы, і малодшы і сярэдні персанал. Гэта радуе. Гэта паказчык", - адзначыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, у 11 буйных гарадах краіны ёсць міжраённыя цэнтры медыцынскай дапамогі, накшталт такіх, што ў Маладзечанскай ЦРБ. "Думаю, што і там прыкладна такі ж будзе ўзровень (аказання меддапамогі. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт згадаў і пра з'яўленне ў Беларусі брытанскага штама каранавіруса. "Панікаваць не трэба. Мы да гэтага рыхтаваліся, абмяркоўвалі гэту праблему і ведаем, што рабіць. Вы (медыкі. - Заўвага БЕЛТА) таксама ведаеце, што рабіць. Галоўнае - без панікі. Спакойна мы пройдзем гэтыя этапы", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі