Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2020, 09:52

Лукашэнка падзякаваў педагогам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў віншаванне педагагічным работнікам краіны з нагоды іх прафесійнага свята, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі - фарміраванню асобы дзіцяці. Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

"Сёння ўсе вы - выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, - перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў педагогам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі педагагічным работнікам з прафесійным святам

Педагагічным работнікам

Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі - фарміраванню асобы дзіцяці.

Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны.

Сёння ўсе вы - выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, - перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці.

Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей.

У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі