15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў народу Беларусі за падтрымку ў крытычны для краіны перыяд у сярэдзіне 90-х. Адпаведную заяву ён зрабіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сітуацыі ў краіне ў першыя гады незалежнасці пасля развалу Савецкага Саюза, калі ва ўладзе ішла барацьба за партфелі і былі створаны ўсе ўмовы для прыватызацыі нацыянальнага багацця заходнім капіталам.
"Якія ў нас былі шанцы захаваць сваю культурную, эканамічную, палітычную суб'ектнасць? Пытанне рытарычнае, - заўважыў беларускі лідар. - Успамінаючы той перыяд, я чарговы раз хачу падзякаваць нашаму народу. Народу, які паверыў нам - рамантыкам, падтрымаў нас на рэферэндумах. І ў канчатковым выніку спыніў падрыхтаваны для нас сцэнарый перманентнага знішчэння нацыі і нацыянальнай дзяржаўнасці".
"У прынятых народам рашэннях адлюстравалася ўся сутнасць гістарычнага моманту, які ахапіў трэць стагоддзя. У гэтым ходзе падзей праявілася і сутнасць нацыянальнага характару беларусаў - разважлівых, адказных, дальнабачных", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-