ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 12:00

Лукашэнка падзякаваў медыкам: усе вы, забыўшы пра рэгаліі, ішлі да агульнай мэты не шкадуючы сіл

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

7 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Медыкі ў перыяд барацьбы з каранавірусам, забыўшы пра рэгаліі, ішлі да агульнай мэты не шкадуючы сіл. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі сістэмы аховы здароўя і ўручэння ім дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт лічыць, што гэта сапраўды гістарычны дзень, паколькі ўпершыню ўручаюцца дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам адной прафесіі. "Я вельмі рады, што паступова вы, нашы ўрачы, усе, хто меў дачыненне да гэтай барацьбы, вяртаецеся да прывычнага жыцця. Можаце нарэшце абняць сваіх дзяцей, жонак, мужоў, бацькоў, якіх многія з вас не бачылі тыднямі, а часам месяцамі, таму што многія з вас жылі ў бальніцах і лабараторыях. Перакананы, разлука далася вам нялёгка. Але вы добраахвотна пайшлі на гэта дзеля адданасці прафесійнаму абавязку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу, што медыкі рызыкавалі сабой, і размова не толькі пра небяспеку заразіцца COVID-19, але і пра фізічныя і эмацыянальныя нагрузкі, пра бяссонныя ночы каля ложка самых складаных пацыентаў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць таго, што медыкаў, якія змагаліся з каранавірусам, у апошнія дні заслужана ўшаноўвалі па ўсёй краіне. Ён сказаў, што хацеў бы запрасіць усіх работнікаў аховы здароўя і выказаць ім удзячнасць, але паколькі гэта немагчыма, даручаў усёй вертыкалі ўлады сустрэцца і падзякаваць тым, хто змагаўся з каранавіруснай інфекцыяй.

У Палац Незалежнасці запрошаны ўрачы з розных рэгіёнаў Беларусі. "Я рады магчымасці асабіста падзякаваць вам і ў вашай асобе ўсім медыцынскім работнікам краіны за самаадданую і нават гераічную працу. Падкрэсліваю: я асабіста хачу вам падзякаваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Сярод узнагароджаных - пульманолагі і інфекцыяністы, а таксама ўрачы іншых спецыяльнасцей, якія экстранна асвоілі новую для сябе спецыялізацыю, рэаніматолагі, урачы першаснага звяна і хуткай дапамогі, медыцынскія сёстры і малодшы персанал, памочнікі і фельчары, спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы, урачы лабараторнай дыягностыкі, вучоныя, галоўныя ўрачы і кіраўнікі-арганізатары, работнікі Міністэрства аховы здароўя.

"Усе вы, забыўшы пра рэгаліі, ішлі да агульнай мэты не шкадуючы сябе, часам, спачатку нават не ўсведамляючы, што будзе заўтра", - заўважыў Прэзідэнт.

Асобна Аляксандр Лукашэнка падзякаваў студэнтам старшых курсаў медыцынскіх ВНУ: "Яны яшчэ нават не паспелі даць клятву беларускага ўрача, але ўжо выканалі ўсе пункты гэтай клятвы. Устаўшы плячо ў плячо з дыпламаванымі спецыялістамі, яны паказалі, што вырасла дастойная змена. Медыкі, для якіх важней за ўсё на свеце гуманізм і адданасць выбранай прафесіі".

Прэзідэнт пажадаў усім медыцынскім работнікам і іх блізкім перш за ўсё здароўя, а таксама шчасця і дабрабыту. "Жывіце доўга! Будзеце жыць вы - будзе жыць нацыя. Мы перажылі складаны перыяд, але дзякуючы гэтаму змаглі яшчэ раз убачыць і ацаніць, якія незвычайныя людзі жывуць сярод нас. Яшчэ раз удзячны вам за ўсё тое, што вы зрабілі. Але расслабляцца ні ў якім разе нельга. Мы набылі вялікі вопыт гэтай барацьбы і павінны зрабіць усё, каб у будучым ні другой, ні трэцяй хвалі не было. А калі, не дай бог, нешта здарыцца, каб мы падрыхтаванымі змаглі стаць разам і абараніць наш народ", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі