ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2022, 18:41

Лукашэнка падзякаваў дзеячам культуры: дзякуй усім, хто застаўся ў Беларусі ў гэтыя бурныя гады

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў культуры ў Вялікім тэатры Беларусі падзякаваў усім дзеячам мастацтва за тое, што яны засталіся ў краіне ў гэтыя бурныя паслярэвалюцыйныя гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй усім, хто ў гэтыя бурныя паслярэвалюцыйныя 2020 года часы застаўся ў Беларусі і дорыць свайму народу радасць і шчасце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Міронава, якой было прысвоена ганаровае званне народнага артыста Беларусі, падзякавала кіраўніку дзяржавы за падтрымку беларускай культуры. "Вы адкрылі новыя старонкі ў нашым тэатры. Тэатры дзяржаўным, нацыянальным. Тэатры імя Янкі Купалы. Вы нам паверылі, і мы вас не падвялі. Я ганаруся, што ў нас цяпер ёсць рэжысёр, маладыя артысты, што нараджаецца новы малады тэатр. Гэта цудоўна!" - сказала яна.

"Думаю, што праз год вас будзе больш. Цяжкі толькі пачатак. Віншую яшчэ раз. Жывіце доўга, працуйце для свайго народа. Сапраўдны артыст, дзеяч мастацтва павінен працаваць заўсёды для народа, за адным выключэннем - акрамя сваіх ворагаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі