Фота з архіва
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падыход да прыцягнення ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана будзе дыферэнцыраваны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў у час рэспубліканскага суботніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы згадаў пра дамоўленасці з Пакістанам аб прыцягненні працоўных мігрантаў з гэтай краіны ў Беларусь. Напярэдадні ў час афіцыйных перагавораў лідараў дзвюх краін у Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці прыняць да 150 тыс. спецыялістаў з Пакістана.
Як растлумачыў Прэзідэнт, падыход будзе дыферэнцыраваным. "Беларусь зацікаўлена перш за ўсё ў прыцягненні спецыялістаў, а не проста моладзі. І лепш - сем'ямі. Калі сям'я прыехала, яны працаваць будуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"На гэтым дамовіліся: што мы ў гэтым напрамку будзем працаваць. Гэта значыць мы цяпер выпрацуем падыходы адпаведныя. Я кажу (пакістанскаму боку. - Заўвага БЕЛТА): мы гатовы ў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях прыняць вашу рабочую сілу. Але мы павінны бачыць кожнага", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў асаблівую зацікаўленасць у прыцягненні пакістанскіх спецыялістаў да работы на Баранавіцкім ВБА. Цяпер беларускі бок прапрацоўвае пытанне колькасці і прафесійнай прыналежнасці тых, хто неабходны для работы на прадпрыемстве. "Мы ім створым такія ж умовы, як для беларусаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Тым, хто будзе гатовы прыехаць з Пакістана для работы ў айчынным АПК, беларускі бок акажа садзейнічанне з жыллём.-0-