Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Лукашэнка: падтрымліваючы Беларусь, Расія перш за ўсё падтрымлівае сябе

Прэзідэнт 24.01.2019 | 12:28
У час сустрэчы
У час сустрэчы

24 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Аказваючы падтрымку Беларусі, Расія перш за ўсё падтрымлівае сябе і свае вытворчасці. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што часам гаворыцца аб тым, што Расія ў значнай ступені падтрымлівае або нават корміць Беларусь. Аднак ён нагадаў, што яшчэ з часу СССР Беларусь выконвала ролю фінішнай вытворчасці, своеасаблівага зборачнага цэха, закупляючы ў Расіі сыравіну і камплектуючыя. "Падтрымліваючы, калі такое ёсць, Беларусь, Расія падтрымлівае перш за ўсё сябе, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму што, вызначаючы больш як 20 гадоў таму курс Беларусі, па якім напрамку нам рухацца, мы ўсё ж такі адназначна вырашылі, што Расія - не проста партнёр, не проста дружалюбная нам дзяржава".

"Рэсурсы мы ў асноўным закупляем у вас пры ўсіх выгадных і нявыгадных сітуацыях, камплектуючыя купляем у вас", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь - гэта не толькі вядомы трактарны завод і яго прадукцыя, але і нафтахімічныя, нафтаперапрацоўчыя галіны, машынабудаванне. "Гэта фінішная вытворчасць велізарнага комплексу расійскай эканомікі. Калі б Расія нават падтрымлівала Беларусь, падтрымліваючы фінішную вытворчасць, значыць, падтрымлівае ў сябе тых, хто вырабляе сыравіну, матэрыялы, камплектуючыя", - сказаў Прэзідэнт.

Ён прывёў прыклад, што за кошт пастаўкі розных камплектуючых і сыравіны прадукцыя МТЗ прыкладна на 60 працэнтаў расійская, таксама як і па іншых напрамках. Яшчэ адзін прыклад - вытворчасць БелАЗаў, якая ў свой час якраз стваралася для патрэб Расіі і рынку былога Савецкага Саюза.

"Калі палічыць, вы ўбачыце, хто каго падтрымлівае", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гавораць аб прагматычнай пазіцыі Расіі: разважанні аб братэрстве і дружбе ўступаюць месца партнёрскім адносінам. "Партнёры дык партнёры. Ніколькі не пярэчу. Мы гатовы да супрацоўніцтва з нашай брацкай Расіяй настолькі, наколькі сёння кіраўніцтва Расіі да гэтага гатова. Толькі мы супраць усялякіх фэйкаў, укідаў, раскручвання розных тэм у СМІ. А апошнім часам мне давялося рэагаваць на тое, што нібыта беларусы б'юць у Мінску рускіх", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён растлумачыў, што калі пачалі разбірацца, то высветлілася, што ў тым выпадку быў канфлікт паміж двума беларусамі. "А з інтэрнэту ўзялі і выкацілі на цэнтральныя сродкі масавай інфармацыі, што нібыта нехта пабіў рускага чалавека. Той чалавек наогул далёка ад рускіх стаіць. Значыць, ёсць попыт на гэтыя тэмы. І ваш прыезд якраз сведчыць аб тым, што разважлівасць заўсёды пераможа, і рускіх з беларусамі сутыкнуць не ўдасца. Ніколі не ўдасца. Прынамсі, пакуль я Прэзідэнт", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.