Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка падтрымлівае ідэю аб наданні АБСЕ большай ролі ў вырашэнні міжнародных праблем

Прэзідэнт 09.10.2018 | 11:40
У час сустрэчы
У час сустрэчы

9 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае ідэю аб наданні АБСЕ большай ролі ў вырашэнні міжнародных праблем. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Томасам Грэмінгерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы можаце разлічваць на нашу дапамогу і падтрымку ў правядзенні любых мерапрыемстваў па лініі АБСЕ тут у Мінску. Я абсалютна падтрымліваю вашу асабістую накіраванасць на рэфармаванне арганізацыі і наданне ёй большай ролі ў вырашэнні міжнародных праблем. Гэта абсалютна сугучна з нашым меркаваннем, нашымі ацэнкамі ролі і месца АБСЕ ў сучасным свеце", - заявіў беларускі лідар.

"Беларусь, як вы ведаеце, і вы гэта ацанілі, заўсёды выступала і выступае за дыялог. У гэтым складаным і супярэчлівым свеце дыялог з'яўляецца галоўным сродкам зносін паміж народамі, лідарамі дзяржаў, дзяржавамі наогул. І тое, што мы сёння сабраліся ў Мінску на антытэрарыстычную канферэнцыю, - гэта вельмі моцны сігнал для нашага рэгіёна. Мы зробім усё для таго, каб гэта канферэнцыя, якая праходзіць у Беларусі ўпершыню, стала знакавай падзеяй і заняла дастойнае месца ў гісторыі развіцця не толькі АБСЕ", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў важнасць тэматыкі праводзімай у Мінску пад эгідай АБСЕ міжнароднай канферэнцыі, якая прысвечана прадухіленню і барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху. "Мы сабраліся для абмеркавання важнейшай праблемы, якая сёння стаіць перад чалавецтвам. Тое, што мы гэта мерапрыемства праводзім тут, - гэта перш за ўсё ваша заслуга і вашага сакратарыята. І я вам за гэта ўдзячны. Тэрарызм, кіберзлачыннасць, гандаль людзьмі, нелегальная міграцыя - гэта ўсё тое, што сёння вельмі непакоіць краіны свету, і асабліва краіны нашага рэгіёна. Яны перш за ўсё церпяць ад праяў такіх нечалавечых дзеянняў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час Беларусь таксама будзе прымаць сустрэчу Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. "Я буду рады бачыць вас тут, у Мінску, каб у рамках гэтай уплывовай канферэнцыі вы змаглі выказаць сваё меркаванне, а таксама выслухаць меркаванне многіх экспертаў і людзей высокага ўзроўню па нашых агульных праблемах. Хачу вас запэўніць, што мы, як і раней, будзем заўсёды імкнуцца да таго, каб адыграць вялікую ролю ва ўрэгуляванні канфліктаў, якія, на жаль, прысутнічаюць на нашым Еўразійскім кантыненце", - сказаў беларускі лідар.

"Дзверы нашай Беларусі і яе сталіцы для вас заўсёды адкрыты. Гаварыце, што мы павінны зрабіць. Мы гатовы зрабіць больш для бяспекі на нашым кантыненце", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Мэтай цяперашняга афіцыйнага візіту генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера з'яўляецца ўдзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху", а таксама абмеркаванне бягучага стану адносін паміж Беларуссю і АБСЕ і іх далейшага развіцця.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.