Сцяг Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 кастрычніка 2026, 11:49

Лукашэнка падтрымаў заяву Пуціна на "Валдаі", што свет знаходзіцца на зломе

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый - удзельніц пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску падтрымаў заяву Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на "Валдаі", што свет знаходзіцца на зломе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваёй прамове на пленарнай сесіі XXIII штогадовага пасяджэння Міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" Уладзімір Пуцін заявіў, што свет падышоў да вырашальнага, паваротнага моманту развіцця, а чалавецтва ўвайшло ў абсалютна новую рэальнасць.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэты пункт гледжання і падкрэсліў, што цяпер нават цяжка ацаніць, наколькі сур'ёзны гэты злом. "Прэзідэнт Расіі ўчора абсалютна меў рацыю, што мы на такім зломе знаходзімся. Нават мы самі сёння не разумеем, дзе знаходзімся і наколькі сур'ёзны гэты злом у гісторыі развіцця сусветнай цывілізацыі", - сказаў беларускі лідар.
"Свет цяпер вельмі сур'ёзна мяняецца. Вельмі сур'ёзна. І тое, што мы сёння запланавалі, заўтра ўжо можа быць немагчыма. Па прычыне зменлівых умоў у нашым гэтым шалёным свеце. Ідзе жорсткая канкурэнцыя", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што для яго пачэсна і прыемна сустрэцца з кіраўнікамі ўрадаў - людзьмі, якія займаюцца ў сваіх краінах самай важнай і цяжкай тэматыкай - эканомікай.

"Галоўнае ў жыцці - эканоміка. Як там ні было б, людзі ўсё роўна перш за ўсё (не толькі ў нас, паглядзіце, у Амерыцы крыху бензін падаражэў - рэвалюцыя, гвалт і іншае) глядзяць на жыццё з пункту гледжання эканомікі. Вы галоўныя людзі ў сваіх краінах у эканамічных адносінах, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўнікоў урадаў. - Дай бог, каб усё атрымалася, што вы намецілі".
У сувязі з гэтым Прэзідэнт таксама згадаў пра сустрэчу са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, якая адбылася да пачатку мерапрыемства. Расійскі прэм'ер-міністр расказаў кіраўніку беларускай дзяржавы ў тым ліку аб планах Расіі на бліжэйшыя тры гады ў эканамічных адносінах з акцэнтам на фінансах. "Гэта выдатныя планы, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Калі атрымаецца ў Расіі, нам горш не будзе - не толькі ў Беларусі, але і ўсім нам на постсавецкай прасторы. Дай бог, Міхаіл Уладзіміравіч, каб атрымалася рэалізацыя гэтага плана".-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі