Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 20:44

Лукашэнка падтрымаў распрацоўку законапраекта аб абароне жывёл

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу падтрымаў распрацоўку законапраекта аб абароне жывёл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абсалютна згодны з тым, што нарматыўных актаў, якія ў нас ёсць, недастаткова, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму калі дэпутаты распрацуюць адпаведны законапраект і збяруць лепшае ў свеце, у тым ліку расійскае, я гатовы да гэтага падключыцца і садзейнічаць прыняццю дакумента па-за тым планам, які зацверджаны Прэзідэнтам, і ажыццяўляць яго".

Кіраўнік дзяржавы падзяліўся, што заўсёды востра рэагуе, калі яму дакладваюць аб сітуацыі жорскага абыходжання з жывёламі, называючы гэта трагедыяй. "Для мяне непрымальныя і недапушчальныя тры рэчы: плач дзіцяці, гвалт над жанчынамі, забойства жывёл", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі