Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2021, 11:20

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб увядзенні адказнасці за заклікі да санкцый

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб увядзенні адказнасці за заклікі да санкцый. Адпаведнае пытанне было зададзена кіраўніку дзяржавы 26 мая на сустрэчы ў парламенце, дзе прысутнічалі і прадстаўнікі грамадскасці, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэту прапанову трэба прапрацаваць з юрыдычнага пункту гледжання. "Калі вы на мой узровень або ў парламент унесяце прапанову аб адказнасці за заклікі да санкцый, гарантую, што гэта будзе прынята. Зноў, не наша ноу-хау (размова аб тым, што прыклады такіх заканадаўчых норм ужо ёсць за мяжой. - Заўвага БЕЛТА), але вельмі патрэбнае для нашай краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі