Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2017, 13:31

Лукашэнка падтрымаў назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. "Для мяне галоўнае - вызначыцца з датай, фінансаваннем і праектам указа, які павінен быць падпісаны. Я думаю, што сярэдзіна лютага, можа, нават і 18-ага, як мы гэта абмяркоўвалі, будзе нармальна. Усё ж такі люты - больш спакойны месяц", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы фінансаванне выбараў, Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць беражлівага расходавання сродкаў. На яго думку, сэканоміць можна за кошт правільнага падыходу да арганізацыі ўчасткаў. "Калі гэта ўчастак у школе, значыць, трэба зрабіць узорны ўчастак у школе. Калі гэта ўчастак у клубе, значыць, зрабіць узорны ўчастак у клубе. Усё ж такі там асноўная "кухня". Мы пастараемся гэта зрабіць за кошт таго, што ў нас, у прынцыпе, усё гатова з тых выбараў, каб ні урны не выкідвалі, ні кабінкі - усё гэта ёсць на месцы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на заработнай плаце членаў камісій. "Зарплата людзей, звязаных з выбарамі, - гэта святое", - заявіў ён.

"Мы сустрэнемся яшчэ з вамі і губернатарамі. Адміністрацыі Прэзідэнта я даручыў быць побач, каб арганізацыйныя меры маглі на месцы ажыццявіць: падрыхтаваць участкі і да таго падобнае. Усё ж такі гэта палітычная кампанія, і Адміністрацыя павінна сваю работу зрабіць, а Цэнтрвыбаркам павінен у адпаведнасці з законам арганізаваць выбары: бюлетэні, семінары, навучанне кіраўнікоў участковых камісій", - дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўлада створыць усе ўмовы для правядзення выбараў на дастойным узроўні. "Утойваць нічога не будзем. Хто гатовы ісці на выбары, няхай ідзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усе ўзроўні ўлады будуць працаваць у тым напрамку, у якім Цэнтрвыбаркам абазначыць, як гэта і было заўсёды".-0-

Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля $10,5 млнБюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля ,5 млн
"Бюджэт выбараў складае практычна тую ж суму, якая была патрачана ў 2014 годзе, - у валютным эквіваленце гэта каля ,5 млн. Калі гаварыць аб беларускай валюце, гэта дзесьці Br21,2 млн", - расказала Лідзія Ярмошына.
Асноўны ўпор на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў зробяць на нацыянальнае назіранне - ЯрмошынаАсноўны ўпор на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў зробяць на нацыянальнае назіранне - Ярмошына
"Асноўны, вядома, упор будзе рабіцца на нацыянальнае назіранне. Яно заўсёды з'яўляецца вельмі шматлікім. Думаю, што палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і на гэты раз не падвядуць нас і праявяць дастатковую актыўнасць для арганізацыі назірання", - сказала Лідзія Ярмошына.
ЦВК апублікуе падрабязную інфармацыю аб выбарах у мясцовыя Саветы на сайце і ў газеце "СБ. Беларусь сегодня"ЦВК апублікуе падрабязную інфармацыю аб выбарах у мясцовыя Саветы на сайце і ў газеце "СБ. Беларусь сегодня"
"Заўтра Цэнтральная камісія правядзе сваё пасяджэнне і зацвердзіць каляндарны план правядзення ўсіх выбарчых мерапрыемстваў. Ён будзе апублікаваны як на сайце, так і ў газеце "Советская Белоруссия", - сказала Лідзія Ярмошына.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі