ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2023, 16:30

Лукашэнка падтрымаў ідэю зняць айчынны фільм пра настаўнікаў

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю зняць айчынны фільм пра настаўнікаў. Адпаведная прапанова прагучала на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар сярэдняй школы нумар 73 горада Мінска Ірына Родзік расказала аб тым, як ва ўстанове стараюцца стварыць усе ўмовы, каб маладыя спецыялісты замацоўваліся на месцах і заставаліся ў прафесіі.

"Тут важныя ўсе формы падтрымкі - метадычная, псіхалагічная, матэрыяльная, маральная. На мой погляд, сёння нам не хапае жывога вобраза педагога-працаўніка. Хацелася б, каб бацькі нашых вучняў бачылі і разумелі жыццё настаўніка з яго штодзённымі клопатамі, які кожны дзень добрасумленна і з любоўю робіць сваю работу", - сказала яна.

Дырэктар выказала меркаванне, што стварыць зразумелы, блізкі кожнаму вобраз педагога дапаможа сацыяльная рэклама, прома-ролікі і, магчыма, айчынны фільм, які папулярызуе прафесію педагога.

"Ну дык рабіце фільм. Да Дня народнага адзінства выпусцілі фільм ("На другім беразе". - Заўвага БЕЛТА). Я яго таксама паглядзеў. Ну, не ідэальны. Вышэй за сярэдні. Але фільм. Ён ужо аб чымсьці расказвае", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Вяртаючыся да тэмы фільма пра настаўнікаў, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Мы дадзім вам грошы на гэта, але гэта павінны зрабіць настаўнікі. Кіношнікі будуць здымаць, але вы павінны ім сказаць: вось так вось. І не прыхарошваючы. Аб'ектыўна трэба паказваць. Таму што фільм глядзець не будуць. Вы маеце рацыю. Не толькі настаўніка. Трэба паказваць больш са станоўчага боку і іншыя катэгорыі нашых работнікаў".

Аляксандр Лукашэнка ў негатыўным плане адзначыў, што многія сучасныя фільмы, у тым ліку замежныя кінастужкі, якія ідуць у Беларусі, часта ў асноўным пра "забіць, зарэзаць, згвалтаваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі