Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: падтрымаем людзей, якія будуць канструктыўна працаваць у парламенце

Прэзідэнт 17.11.2019 | 11:48
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

17 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі падтрымаюць людзей, якія будуць канструктыўна працаваць у парламенце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне гэта вельмі сур'ёзнае практычнае пытанне. Я не ўтойваў, што будзем падтрымліваць пэўных людзей, якія будуць канструктыўна працаваць у гэтым парламенце, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У любой краіне нехта клапоціцца і падтрымлівае таго ці іншага дэпутата або групу дэпутатаў. Мы аб гэтым гаворым адкрыта, не гуляючы ў нейкую дутую дэмакратыю".

"Я як кіраўнік дзяржавы, адказны па Канстытуцыі за функцыянаванне галін улады, клапачуся аб тым, каб усе яны былі ў парадку. Каб краіне было лепш пасля гэтых выбараў. У гэтым напрамку я працую", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, перад парламентам і яго новым складам стаіць вельмі шмат праблем і задач. "Але я скажу пра галоўную задачу. Мы пабудавалі першую ў Беларусі суверэнную незалежную дзяржаву. І вы, і ўсе мы. Нехта будаваў, але няшмат было людзей, якія цягнулі назад, і цяпер цягнуць, перашкаджаючы развіццю гэтай дзяржавы. Дык вось, клопат усіх галін улады ў Беларусі - захаваць дзяржаву, суверэнітэт і незалежнасць. Для парламента важна - гэта трэба ўвасобіць у законы. А гэта правілы жыцця ў грамадстве. Вось гэта галоўнае. Усё астатняе кожны будзе па-свойму вырашаць", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Кожны ў краіне займаецца сваёй справай. Дэпутаты павінны займацца заканатворчасцю, кадыфікацыяй законаў, каб яны былі больш простымі, даступнымі, прымаць новыя законы. Таму што жыццё ідзе, мяняецца, і трэба не адстаць ад яго", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Раскрываючы некаторыя падрабязнасці свайго выбару, ён сказаў: "Вам і пытацца няма чаго. Калі вы пагледзіце на спіс, вы адразу зразумееце, за каго я галасаваў. Калі чалавека я некалі назначыў, а ён за гэты час нічога дрэннага не зрабіў (толькі добрае), то я за яго маю права прагаласаваць".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.