Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 17:41

Лукашэнка: падрыхтаваныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю адказваюць на глыбінныя запатрабаванні грамадства

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненні і дапаўненні, прадугледжаныя ў праекце абноўленай Канстытуцыі, адказваюць на глыбінныя запатрабаванні грамадства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Унесеныя ў Канстытуцыю змяненні і дапаўненні адказваюць на глыбінныя запатрабаванні грамадства, канстатаваў беларускі лідар. Гэта таксама пацвярджаюць вынікі сацыялагічных даследаванняў, па якіх аб неабходнасці абнаўлення Асноўнага закона заяўляюць амаль 60 працэнтаў грамадзян. Яны лічаць найбольш важным захаванне асноўных сацыяльных гарантый (ахова здароўя, падтрымка пажылых, працоўныя месцы, адукацыя і гэтак далей), ажыццяўленне бяспекі, пашырэнне рэальных правоў і свабод грамадзян.

"Несумненна, у Канстытуцыі павінен быць замацаваны прыярытэт такіх базавых патрэбнасцей і абавязкова будзе замацаваны. Калі мы ад гэтага адмовімся, то мы перакрэслім усю гісторыю апошняй чвэрці стагоддзя, калі мы стваралі суверэнную, незалежную дзяржаву. Гэта наш здабытак, наша перавага. Адмовіцца ад яго мы не можам. І не адмовімся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі