Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях службы ў арміі

Прэзідэнт 24.07.2019 | 18:20
Фота з архіва
Фота з архіва

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Закон прыняты ў мэтах падтрымання пастаяннай баявой гатоўнасці Узброеных Сіл ва ўмовах актывізацыі ваеннай дзейнасці ў свеце і Еўропе. Акрамя таго, існуюць аб'ектыўныя дэмаграфічныя праблемы: істотна зменшылася колькасць маладых людзей прызыўнога ўзросту. У той жа час колькасць катэгорый грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам не прызываюцца на тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве (цяпер гэта 76 катэгорый), з'яўляецца найбольшай на постсавецкай прасторы і ў краінах далёкага замежжа.

"Прынцыпова важна, што захаваны ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, якія прадастаўляліся раней, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Змяненні датычацца прадастаўлення адтэрміновак для прадаўжэння адукацыі: уводзіцца прынцып аднаразовасці прадастаўлення адтэрміноўкі".

Таксама закон абмяжоўвае прыняцце на дзяржаўную службу, службу ў органах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі грамадзян, якія не прайшлі воінскую службу, не маючы на тое законных падстаў (ухіліліся ад прызыву).

Законам унесена змяненне ў Кодэкс аб адукацыі. Цяпер выпускнікі, якія атрымалі месца работы па размеркаванні або накіраваны на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, пры добраахвотным паступленні на ваенную службу па кантракце і праслужыўшыя не менш за тэрмін абавязковай работы вызваляюцца ад пакрыцця ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку.

"Усе адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі, прадастаўленыя да ўступлення ў сілу закона, будуць захоўвацца да страты падстаў, па якіх яны прадастаўлены", - адзначылі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Адначасова кіраўнік дзяржавы даручыў ураду прапрацаваць комплекс мер, накіраваных на павышэнне прэстыжу тэрміновай ваеннай службы.

Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Радзіму павінны абараняць усе - Лукашэнка пракаменціраваў спрэчкі вакол новага закона аб службе ў армііРадзіму павінны абараняць усе - Лукашэнка пракаменціраваў спрэчкі вакол новага закона аб службе ў арміі
"Урокі трэба атрымліваць з усіх падзей, каб выстаяць, вытрымаць і каб быць па-сапраўднаму суверэнным і незалежным", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Дэпутат: абарона сваёй Айчыны, сям'і - святы абавязак кожнагаДэпутат: абарона сваёй Айчыны, сям
Ігар Мартынаў нагадаў, што па Канстытуцыі абарона Рэспублікі Беларусь - свяшчэнны абавязак яе грамадзяніна.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.