Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2024, 18:50

Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні Паветранага кодэкса Беларусі 

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Законам вызначаецца парадак дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў, замацоўваецца неабходнасць распрацоўкі планаў развіцця аэрадромаў (вертадромаў) грамадзянскай авіяцыі і аэрапортаў, прадугледжваецца магчымасць афармлення перавозчыкам авіябілета па безбагажным тарыфе (без уключэння ў кошт авіябілета паслуг па перавозцы багажу), што дасць магчымасць павысіць прывабнасць авіяперавозак для пасажыраў.

Акрамя таго, удакладняюцца пералік выпадкаў аднабаковай адмовы перавозчыка ад выканання дагавора паветранай перавозкі і парадак вяртання грашовых сродкаў, выплачаных за паветраную перавозку. Перавозчыку прадастаўляецца права на фарміраванне рэестра асоб, паветраная перавозка якіх абмежавана. Рашэнне аб уключэнні пасажыра ў гэты рэестр будзе прымацца перавозчыкам у выпадку ўчынення пасажырам правапарушэнняў на борце паветранага судна.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі