Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2022, 18:17

Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці"

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Закон накіраваны на рэалізацыю Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 года нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн" і прызначаны забяспечыць абарону інтарэсаў грамадзян, а таксама пастаўку на ўнутраны спажывецкі рынак тавараў па эканамічна абгрунтаваных цэнах.

У гэтых мэтах прадугледжваецца ўстанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за непазначэнне ў таварных дакументах звестак, звязаных з фарміраваннем цэн на спажывецкія тавары, або пазначэнне няпоўнай або недакладнай інфармацыі.

За гэтыя парушэнні будзе прымяняцца штраф у памеры да 20 базавых велічынь (Br640), а для суб'ектаў гаспадарання - да 10 працэнтаў сумы грашовай ацэнкі гаспадарчай аперацыі, адлюстраванай у таварных дакументах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі