Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2020, 11:26

Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні віз

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Адпаведны закон прыняты Палатай прадстаўнікоў 28 кастрычніка 2020 года, Саветам Рэспублікі - 20 лістапада гэтага ж года.

Пагадненне падпісана 19 чэрвеня 2020 года ў Мінску і накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі дзяржаў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пагадненне вызначае, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, перамяшчацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзяржаў і на падставе дакументаў, якія засведчваюць асобу. У выніку беларуская візавая сістэма атрымлівае права на выдачу віз, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расіі.

Пагадненне павінна ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля ратыфікацыі дзвюма дзяржавамі. Пры гэтым Беларусь ратыфікуе пагадненне першай.

Пры гэтым дакумент не закранае катэгорыю іншаземцаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі па бязвізавым парадку ўезду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі