ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2023, 20:00

Лукашэнка падпісаў закон аб асновах грамадзянскай супольнасці і папраўкі ў законы аб дзейнасці партый

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпісаў законы, накіраваныя на ўрэгуляванне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, удасканаленне падыходаў да стварэння і дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Законам "Аб асновах грамадзянскай супольнасці" вызначаюцца асаблівыя формы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і суб'ектаў грамадзянскай супольнасці: выбранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, збор і выпрацоўка прапаноў на абмеркаванне УНС, удзел у рэалізацыі яго рашэнняў.

Правам на ўзаемадзеянне з дзяржорганамі ў асаблівых формах надзяляюцца суб'екты грамадзянскай супольнасці, зарэгістраваныя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, якія маюць абласныя і мінскую гарадскую арганізацыйныя структуры, валодаюць колькасцю не менш за 100 тыс. паўналетніх грамадзян (для грамадскіх аб'яднанняў), аб'ядноўваюць у сваім складзе не менш за палову зарэгістраваных у Беларусі прафесійных саюзаў (для прафсаюзаў).

Законам "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў" вызначаны ўніверсальныя асноўныя мэты і задачы палітычных партый, якія павінны быць замацаваны ў іх статутах разам з іншымі, спецыфічнымі для кожнай партыі.

Прадугледжваецца змяненне ўмоў стварэння і дзейнасці палітычных партый: павялічваецца мінімальны парог колькасці заснавальнікаў (членаў) з 1 тыс. да 5 тыс. чалавек, устанаўліваецца абавязковая наяўнасць арганізацыйных структур ва ўсіх абласцях і Мінску, а таксама не менш чым у адной трэці раёнаў кожнай з абласцей і не менш чым у адной трэці раёнаў Мінска.

У адпаведнасці з законам Міністэрства юстыцыі на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення яго ў сілу павінна перарэгістраваць палітычныя партыі. Дзейнасць партый, якія не прайшлі перарэгістрацыю і не прынялі рашэнне аб ліквідацыі, будзе спынена па рашэнні Вярхоўнага суда.

Законам таксама павышаюцца патрабаванні да рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, дэталізуюцца іх правы і абавязкі. Рэспубліканскія аб'яднанні павінны мець арганізацыйныя структуры ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску, міжнародныя - не толькі за мяжой, але і ў нашай краіне.

Аб'яднанням, зарэгістраваным да ўступлення ў сілу закона, на працягу аднаго года неабходна прывесці свае ўстаноўчыя дакументы ў адпаведнасць з яго патрабаваннямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі