ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 снежня 2022, 12:19

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

Фота з архіва
Фота з архіва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент быў распрацаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Неад'емнай рысай крымінальна-працэсуальнай палітыкі ў Беларусі з'яўляецца праяўленне гуманізму да асоб, якія адбываюць розныя віды крымінальных пакаранняў. Адной з форм рэалізацыі гэтага прынцыпу з'яўляецца амністыя. Дзяржава дае магчымасць асуджаным, якія выправіліся, датэрмінова вызваліцца ад адбывання пакарання. Пры гэтым амністыя прымяняецца толькі да асоб, якія станоўча характарызуюцца ў перыяд адбывання пакарання, сталі на шлях выпраўлення.

Законам вызначаны катэгорыі асоб, якія падлягаюць вызваленню ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці за злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі або адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх. Гэта ў тым ліку непаўналетнія, цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, маючыя дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, за выключэннем тых, якія ўчынілі злачынства ў адносінах да непаўналетняй асобы; якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту; інваліды I і II груп; некаторыя асобы, якія маюць шэраг захворванняў; ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый; асобы, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні ў перыяд праходжання ваеннай службы або ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці.

Прадугледжана таксама вызваленне ад пакарання асоб, асуджаных з адтэрміноўкай выканання пакарання, з умоўным непрымяненнем пакарання, без назначэння пакарання, прыгаворы ў адносінах да якіх пастаноўлены на дзень уступлення ў сілу закона; асуджаных да пакарання ў выглядзе арышту, а таксама шэрага іншых катэгорый асуджаных.

З улікам вызначанага заканадаўчага парадку пытанне аб скарачэнні тэрміну пакарання кожнаму канкрэтнаму асуджанаму будзе вырашацца індывідуальна.

Пры гэтым дзеянне закона аб амністыі не будзе распаўсюджвацца на асоб, якія ўчынілі злачынствы тэрарыстычнай або экстрэмісцкай накіраванасці. Дакумент змяшчае таксама шэраг іншых выпадкаў, пры якіх амністыя не прымяняецца.

Традыцыйна прымяненне закона будзе ажыццяўляцца толькі да асоб, якія станоўча характарызуюцца ў перыяд адбывання пакарання, а таксама поўнасцю кампенсавалі ўрон, нанесены ўчыненым злачынствам.

Згодна з папярднімі разлікамі, у выніку амністыі плануецца вызваліць ад крымінальнай адказнасці каля 4,5 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі 1,6 тыс. Акрамя таго, яшчэ амаль 4 тыс. асуджаных тэрмін пакарання будзе скарочаны на год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі