Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2020, 18:49

Лукашэнка падпісаў указ па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 177 "Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года нумар 235 "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці". Гэта дасць магчымасць стварыць дадатковыя ўмовы для комплекснага развіцця гэтага рэгіёна, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Указам вызначаны парадак прадастаўлення арганізацыям выплат з рэспубліканскага бюджэту на пакрыццё часткі затрат, якія яны панясуць пры рэалізацыі ў 2021-2025 гадах інвестыцыйных праектаў. Пералік гэтых праектаў вызначаецца ўрадам на падставе прапаноў Магілёўскага аблвыканкама.

Райвыканкамам рэгіёна прадастаўлены паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і ўключана ў пералік невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай. Акрамя таго, у грамадзян з'явілася магчымасць атрымліваць ва ўласнасць арэнднае жыллё і незапатрабаваныя жылыя памяшканні. Дакументам прадугледжаны і іншыя меры падтрымкі, у тым ліку па тэхнічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі