Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2020, 18:43

Лукашэнка падпісаў указ па абыходжанні з адходамі тавараў і ўпакоўкі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 16 "Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце захаваны асноватворныя прынцыпы рэгулявання парадку абыходжання з адходамі, устаноўленыя яшчэ ўказам ад 11 ліпеня 2012 г. нумар 313 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання". У той жа час у ім змешчаны шэраг новаўвядзенняў.

У прыватнасці, дапоўнены выпадкі вызвалення ад абавязку па арганізацыі збору, абясшкоджвання або выкарыстання адходаў. Пашыраны і актуалізаваны напрамкі расходавання сродкаў, што паступаюць ад вытворцаў і пастаўшчыкоў. Акрамя таго, цяпер парадак закупак тавараў (работ і паслуг) за кошт сродкаў, якія паступаюць ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў", будзе вызначацца ўрадам.

Указ адмяняе дзеючае абмежаванне па прымяненні вытворцамі і пастаўшчыкамі ўласнай сістэмы збору адходаў папяровай і кардоннай упакоўкі. Зніжаецца адміністрацыйная і фінансавая нагрузкі на суб'екты гаспадарання, звязаныя з выкананнем абавязку па забеспячэнні збору адходаў, пры гэтым выключаецца адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі ў рэестры вытворцаў і пастаўшчыкоў.

"Каб стымуляваць прадпрыемствы да выкарыстання пры вытворчасці тавараў экалагічнай упакоўкі, ім змогуць кампенсаваць розніцу кошту ў параўнанні з палімернай упакоўкай. Аднак для гэтага экаўпакоўка павінна быць выраблена на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем другаснай сыравіны - шклабою і макулатуры", - звярнулі ўвагу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Парадак абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі абмяркоўваўся 14 студзеня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што стан навакольнага асяроддзя - важнейшая задача, а здароўе беларусаў - неацэннае. "Нельга дапусціць, каб нас спасцігла доля краін-суседак, калі людзі задыхаюцца ад колькасці звалак, а глеба на дзесяцігоддзі атручана хіміяй", - заявіў ён.

Прэзідэнт дадаў, што сёння гэта не толькі пытанне экалагічнай стабільнасці. "Развітыя краіны, у якіх, як і ў нас, няма багатых запасаў прыродных выкапняў, навучыліся атрымліваць неабходныя рэсурсы фактычна са смецця", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі