Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 ліпеня 2022, 18:40

Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе ўзаконіць самавольныя пабудовы

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 253 "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадастаўлена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прымаць у эксплуатацыю аднакватэрныя жылыя дамы і нежылыя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску). Пры гэтым такія пабудовы не будуць прызнавацца самавольнымі.

Указ уступае ў дзеянне з 1 верасня 2022 года і мае часовы характар (да 1 студзеня 2025 года). Дакумент дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі