Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2021, 18:52

Лукашэнка падпісаў указ аб увядзенні санкцый у адказ

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў указ нумар 128 "Аб прымяненні спецыяльных мер". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння бяспекі і абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.

Указам прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз у краіну асобных катэгорый тавараў, а таксама на імпарт работ (паслуг), што выконваюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дзяржаў, прыняўшых спецыяльныя меры (санкцыі) адносна беларускіх юрыдычных або фізічных асоб.

Канкрэтны пералік тавараў, работ (паслуг) і пры неабходнасці замежных юрыдычных і фізічных асоб будзе ўстаноўлены Саветам Міністраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі