Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2021, 19:16

Лукашэнка падпісаў указ аб страхаванні ўраджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі на 2022 год

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лістапада падпісаў указ нумар 441 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на 2022 год. Акрамя таго, указам зацверджаны працэнт кампенсацыі ўрону і затрат на перасяванне на наступны год пры гібелі сельскагаспадарчых культур, а таксама працэнт кампенсацыі ўрону пры гібелі (падзяжы), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

"Указ накіраваны на эфектыўную рэалізацыю механізма абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, атрымання вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі страхавых выплат пры гібелі і перасяванні застрахаваных пасеваў сельскагаспадарчых культур, а таксама пры гібелі, вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі