Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 снежня 2022, 19:59

Лукашэнка падпісаў указ аб страхаванні ўраджаю на 2023 год

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 443 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі", якім зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на 2023 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам таксама зацверджаны працэнт пакрыцця ўрону і затрат на перасяванне на 2023 год пры гібелі сельскагаспадарчых культур, працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі (падзяжы), экстранным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі на 2023 год.

Дакумент накіраваны на забеспячэнне страхавой абароны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі