ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2021, 19:35

Лукашэнка падпісаў указ "Аб развіцці электраэнергетыкі"

Фота з архіва
Фота з архіва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка падпісаў указ нумар 153 "Аб развіцці электраэнергетыкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на рэгуляванне адносін паміж энергазабеспячальнымі арганізацыямі сістэмы Мінэнерга, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія валодаюць электрагенерыруючымі крыніцамі (блок-станцыі), і спажыўцамі электраэнергіі. Раней уласнікі блок-станцый (арганізацыі ЖКГ і прамысловыя прадпрыемствы), якія не адносяцца да сістэмы Мінэнерга, не мелі магчымасці пастаўляць лішкі электраэнергіі ў аб'яднаную энергасістэму.

Указам прадугледжана магчымасць для ўладальнікаў блок-станцый перадаваць і (або) размяркоўваць лішкі электраэнергіі на ўласныя аб'екты ў межах як адной вобласці, так і рэспублікі (для блок-станцый устаноўленай электрычнай магутнасцю 25 МВт і больш); для ўладальнікаў блок-станцый, якія з'яўляюцца арганізацыямі ЖКГ, размяркоўваць у межах адной вобласці лішкі электраэнергіі спажыўцам; для спажыўцоў выбіраць пастаўшчыка электраэнергіі (арганізацыі сістэмы Мінэнерга або ўладальнікі блок-станцый, якія з'яўляюцца арганізацыямі ЖКГ).

Паслугі па аператыўна-дыспетчарскім кіраванні ў электраэнергетыцы, перадачы і (або) размеркаванні энергіі па электрычных сетках будуць аказвацца арганізацыямі сістэмы Мінэнерга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі