Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе 2019 года

Прэзідэнт 22.07.2019 | 14:43

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня ўказ нумар 274 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2019 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Выкананне ўказа дазволіць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Школьныя канікулы ў 2019/2020 навучальным годзе Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня. Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".