Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 ліпеня 2021, 15:53

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня падпісаў указ нумар 277 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У мэтах падтрымання баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2021 года на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі