Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2020, 17:48

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў лютым - маі 2020 года

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лютага падпісаў указ нумар 55 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве", - паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым - маі 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі гэта права.

Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі