Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2022, 18:57

Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў грамадзянства 401 чалавека, у тым ліку 86 дзяцей

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 275 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 401 чалавека, у тым ліку 86 непаўналетніх. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Беларускі пашпарт атрымае 341 украінец. У асноўным гэта асобы, якія прыбылі ў Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Сярод іх 39 сем'яў.

Таксама грамадзянамі Беларусі сталі 60 іншаземцаў, якія прыбылі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Расіі, Малдовы, Літвы, Турцыі, Сірыі, Егіпта, Афганістана, Ірана і Пакістана.

Усяго пасля даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ім у ходзе "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" у жніўні 2021 года, беларускімі грамадзянамі сталі 5657 чалавек. З іх Прэзідэнт прыняў у грамадзянства 3030 іншаземцаў. У астатніх выпадках рашэнне прымалі органы ўнутраных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі