Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лістапада 2019, 19:17

Лукашэнка падпісаў указ аб мадэльнай дзейнасці і развіцці Нацыянальнай школы прыгажосці

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 423 "Аб мадэльнай дзейнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці. Прававыя асновы рэгулявання гэтай сферы ў Беларусі ствараюцца ўпершыню, адзначылі ў прэс-службе.

Ва ўказе канкрэтызаваны значэнні і азначэнні тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваны праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаны асаблівасці заключэння кантрактаў для непаўналетніх асоб.

Таксама пашыраюцца функцыі і віды эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў, затрачаных школай на навучанне мадэлі. Правілы, якія рэгулююць падбор, навучанне і працаўладкаванне мадэлей, у тым ліку непаўналетніх, і іншыя пытанні мадэльнай дзейнасці будуць вызначаны ўрадам.

"Указ накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў мадэльнай дзейнасці, папулярызацыю беларускай моды", - падкрэслілі ў прэс-службе Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі