Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб карэкціроўцы асобных палажэнняў падатковага заканадаўства

Прэзідэнт 01.11.2019 | 19:50
Фота з архіва
Фота з архіва

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 411 "Аб падаткаабкладанні", накіраваны на карэкціроўку асобных палажэнняў падатковага заканадаўства з улікам правапрымяняльнай практыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, прынятым указам адменена патрабаванне аб праходжанні аблігацыямі беларускіх арганізацый, эмітаванымі з 1 красавіка 2008 года па 1 студзеня 2015 года і з 1 ліпеня 2015 года і размешчанымі ў інвестараў, што з'яўляюцца замежнымі арганізацыямі, працэдуры лістынгу і (або) допуску да абарачэння на біржы.

Устаноўлена вызваленне ад падаходнага падатку даходаў, што атрымліваюцца работнікамі, накіраванымі на навучанне за мяжу, у выглядзе аплаты (вяртання) расходаў прымаючым бокам, а таксама расходаў наймальніка пры накіраванні работнiкаў у службовыя камандзіроўкі.

Дадзена азначэнне паняцця "дывідэнды" для мэт вылічэння падаходнага падатку, у прыватнасці да іх аднесены любыя даходы, налічаныя ўнітарным прадпрыемствам уласніку яго маёмасці - фізічнай асобе.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, адменены абавязак па наяўнасці пры перавозцы тавараў, а таксама ў месцах іх захоўвання і рэалізацыі дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё гэтых тавараў.

Устаноўлены агульны парадак вызначэння падатковага абавязацельства (зыходзячы з аднакратнай падатковай базы) на адзіны падатак на існуючы даход пры выяўленні падатковым органам факта нявыплаты гэтага падатку ў падатковых перыядах да 1 студзеня 2019 года.

Таксама прызнаны страціўшымі сілу шэраг указаў (асобных норм) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, палажэнні якіх знайшлі адлюстраванне ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, што ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2019 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.