Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 красавіка 2021, 18:25

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб стварэнні айчыннай вакцыны ад COVID-19

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў распараджэнне аб стварэнні айчыннай вакцыны супраць інфекцыі, выкліканай каранавірусам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжана выкананне ў 2021-2023 гадах Міністэрствам аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміяй навук комплексу мерапрыемстваў па стварэнні адпаведнай вакцыны. У прыватнасці, вызначаны арганізацыі - выканаўцы работ па яе стварэнні, асноўныя этапы і крыніцы фінансавання гэтых работ, тэрміны правядзення даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Навуковыя арганізацыі Міністэрства аховы здароўя і НАН, згодна з распараджэннем, будуць аснашчаны абсталяваннем і камплектуючымі вырабамі, неабходнымі для стварэння вакцыны. Прадугледжана таксама рэканструкцыя цэнтра эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі