Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 ліпеня 2024, 20:20

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных адносін

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін". Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання такіх адносін, а таксама трансфармацыю норм дэкрэта ад 24 лістапада 2006 года нумар 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях" у нормы законаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, законам прадугледжваецца замацаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па забеспячэнні кантролю за выкананнем мер дзяржаўнай абароны дзяцей. Устанаўліваецца дакладны механізм адабрання дзіцяці па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх, а таксама адзіныя патрабаванні да зместу і афармлення такіх рашэнняў.

Дакументам даецца магчымасць перадачы жылых памяшканняў (долей у праве ўласнасці на іх) ва ўласнасць дзіцяці ў лік выплаты аліментаў пры заключэнні пагаднення бацькамі.

Акрамя таго, уводзіцца патрабаванне аб інфармаванні грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі