ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 2 красавіка 2023
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2023, 19:55

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб грамадзянстве

Фота з архіва
Фота з архіва

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў закон аб змяненні закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Папраўкі прадугледжваюць, у прыватнасці, удакладненне кола асоб, якія атрымліваюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, абавязак прынясення прысягі асобамі, што атрымліваюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, і абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь паведаміць у кампетэнтныя органы аб наяўнасці ў яго грамадзянства замежнай дзяржавы, пасведчання на права жыхарства ў замежнай дзяржаве, іншага дакумента, што дае права на атрыманне льгот і прывілей у такой дзяржаве. Прадугледжана таксама магчымасць страты асобай беларускага грамадзянства, атрыманага па нараджэнні, - у сувязі з наяўнасцю ўступіўшага ў законную сілу прыгавору суда Беларусі, што пацвярджае ўдзел названай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або нанясенне ёю цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за яе межамі.

Падпісаны Прэзідэнтам закон накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства аб грамадзянстве ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі