Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2024, 19:35

Лукашэнка падпісаў комплексныя папраўкі ў закон "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" 

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім прадугледжваецца комплексная карэкціроўка закона "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" з улікам абноўленай Канстытуцыі краіны і правапрымяняльнай практыкі (апошні раз змяненні ўносіліся ў 2006 годзе). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з прынятымі змяненнямі ўдакладняюцца патрабаванні да кандыдата ў Прэзідэнты. Так, ім можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам, пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 20 гадоў перад выбарамі, не мае (не меў) грамадзянства замежнай дзяржавы, пасведчання на права жыхарства, іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі.

Устанаўліваецца, што Прэзідэнт Беларусі ўзначальвае сістэму дзяржаўнай службы, з'яўляецца дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.

Канкрэтызуюцца паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, замацоўваецца кампетэнцыя Прэзідэнта ўносіць Усебеларускаму народнаму сходу прапановы па выбранні старшынь, іх намеснікаў і суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, старшыні і членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама прапановы аб магчымасці накіравання ваеннаслужачых за межы Беларусі для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі.

Акрамя таго, вызначаецца статус Прэзідэнта Беларусі, які спыніў выкананне паўнамоцтваў.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі