11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання інфармацыйнага суверэнітэту. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта пяцігодка стане перыядам інфармацыйнага выбару. Разумею, што гэта гучыць дзіка і непрыемна, але бліжэйшыя гады вызначаць: ці станем мы канчаткова рабамі чужых і далёкіх для нас ідэй або захаваем інфармацыйны суверэнітэт", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён звярнуўся да вядучых грамадскіх арганізацый, асабліва звязаных з журналістыкай і гуманітарнай сферай, каб яны больш цесна супрацоўнічалі з дзяржорганамі ў сферы забеспячэння інтарэсаў грамадства ў інтэрнэце.
"У інфармацыйным полі мы сёння як на вайне", - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле яго ацэнкі, "на чалавека накіраваны тэхналогіі агрэсіўнага і прадуманага ўздзеяння, уздзеяння на падсвядомасць". "Многія сёння сапраўды вельмі слабаабароненыя з-за сваёй наіўнасці і адкрытасці. Але будзем змагацца за сваіх людзей, абавязкова будзем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-