Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2021, 13:31

Лукашэнка падкрэслівае важнасць стварэння і захавання ў райцэнтрах невялікіх вытворчасцей

22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць стварэння і захавання ў райцэнтрах невялікіх вытворчасцей, каб мясцовыя жыхары былі забяспечаны работай. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што гэта ж тэма ўзнімалася напярэдадні ў час яго сустрэчы з сям'ёй касманаўта Алега Навіцкага, які родам з Чэрвеньскага раёна. Яшчэ ў савецкія часы там быў шэраг невялікіх вытворчасцей, якія выпускалі розную запатрабаваную прадукцыю.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія гады многія раённыя цэнтры былі прыведзены ў парадак, але за гэтай работай часткова забылі аб стварэнні працоўных месцаў. "Галоўнае для чалавека - работа, вытворчасць павінна быць нейкая", - сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што размова менавіта аб невялікіх вытворчасцях. Напрыклад, на 100-120 працоўных месцаў. "Каб яны былі прывязаны да гэтага раённага цэнтра. Калі мы з раённых цэнтраў знімем такія вось фундаментальныя вытворчасці, работы не будзе, людзі пачнуць выязджаць, - сказаў ён. - Каб у нас было раўнамернае размяшчэнне прадукцыйных сіл, трэба мець вытворчасці".

Як варыянт, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Гомельская вобласць багата на лясныя рэсурсы і попыт на драўніну і тавары з яе велізарны. У тым ліку і ў гэтым сегменце магчыма стварэнне і развіццё перспектыўных вытворчасцей у невялікіх гарадах.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што такая праблема з дэфіцытам працоўных месцаў датычыцца не ўсіх райцэнтраў, але па некалькі такіх у кожнай вобласці ёсць. "Вось гэта трэба нам мець на ўвазе", - сказаў ён.

"Трэба арыентавацца на мясцовую сыравіну. Я ўжо не гавару пра былую "Сельгастэхніку", у нас - "Райаграсэрвіс". Слухайце, без іх жа нельга. Яны павінны быць у кожным раёне адноўлены. Далей - ПМК (перасовачная механізаваная калона. - Заўвага БЕЛТА) будаўнічыя. Што за старшыня райвыканкама, калі ў яго няма будаўнічай арганізацыі? Ну дзе-нідзе дарожныя ПМК, меліярацыя... Вось гэтыя групы трэба мець. Няхай па 4-5 чалавек, але яны павінны быць у "Сельгастэхніцы" сканцэнтраваны для таго, каб аказваць людзям дапамогу і падтрымку", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі