Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 15:37

Лукашэнка падкрэсліў значнасць прафсаюзных арганізацый у жыцці грамадства

28 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падкрэсліў значнасць арганізацыі ў жыцці грамадства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заўсёды адводзіў вам асаблівую ролю", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што работа з людзьмі, у працоўных калектывах ніколі не была простай. "А з улікам усіх эканамічных і грамадскіх выклікаў - тым больш. Яна патрабуе ўмення разумець людзей, дамаўляцца, аналізаваць і дзейнічаць на перспектыву", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: у Беларусі асновай грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца Саветы дэпутатаў, прафсаюзы, грамадскія ветэранская, жаночая і маладзёжная арганізацыі, а таксама "Белая Русь". "Вось яна, аснова, і там прадстаўлены ўсе", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў удзел прафсаюзаў у праведзеных парламенцкіх выбарах. Ён звярнуў увагу на тое, што ў складзе парламента прадстаўлены зрэз нашага грамадства, у тым ліку ўсе пакаленні.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў прафсаюзам за падтрымку і ўдзел у важных дзяржаўных ініцыятывах, у тым ліку ў мерапрыемствах да Года малой радзімы, 75-годдзя Вялікай Перамогі. "Помніце, што цяперашняя Беларусь - гэта жывы помнік той вайне", - заўважыў ён.

У сваім выступленні Прэзідэнт адзначыў важнасць таго, што прафсаюзы працуюць спакойна, без шуміхі і прыцягнення асаблівай увагі. "Усё гэта не дзеля піяру, а дзеля высакароднай мэты", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: дзейнасць прафсаюзаў адлюстроўвае эвалюцыйны шлях прафсаюзнага руху. Больш як стагоддзе таму ён зарадзіўся як адзіная апора працоўных у абароне іх правоў.

"Федэрацыя сёння - магутная структура, якая не толькі праяўляе клопат аб чалавеку на вытворчасці, але і вырашае задачы глабальнага маштабу, у тым ліку палітычныя, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Пачынаючы ад аднаўлення гістарычнай памяці аб нашых продках, выхавання падрастаючага пакалення ў духу пераемнасці традыцыйных каштоўнасцей, клопату аб культуры, вольным часе і здароўі нацыі і заканчваючы фарміраваннем грамадзянскай пазіцыі народа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі